Беларуская Служба

Польшча салідарызуецца з Германіяй ды Чэхіяй

04.05.2024 13:02
Польскае знешнепалітычнае ведамства асудзіла неаднаразовыя, непрымальныя і шкодныя дзеянні, якія праводзяцца ў кіберпрасторы з боку расійскіх суб'ектаў.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Lech Muszyński

Польскае Міністэрства замежны спраў заявіла, што «Польшча выказвае поўную салідарнасць з Германіяй і Чэхіяй у сувязі з варожай кампаніяй у кіберпрасторы, якая вядзецца супраць іх палітычных партый і дэмакратычных інстытутаў».

«Абедзве краіны публічна ўсклалі адказнасць за гэтыя дзеянні на групоўку Advanced Persistent Threat 28, якую кантралюе Расійская Федэрацыя. Польшча, якая таксама з'яўляецца адной з мішэняў нападаў APT 28, рашуча асуджае неаднаразовыя, непрымальныя і шкодныя дзеянні, якія праводзяцца ў кіберпрасторы расійскімі суб'ектамі», — падкрэслілі ў МЗС.

«Наша пазіцыя па гэтым пытанні выказана ў заявах Еўрапейскага саюза і НАТА. Мы заклікаем усе краіны, асабліва Расію, прыватныя кампаніі і фізічных асоб выконваць прынцыпы адказных паводзін у кіберпрасторы. Ва ўмовах пастаяннага росту пагроз у кіберпрасторы Польшча актыўна працуе над абаронай нацыянальнай крытычнай інфраструктуры, павышэннем устойлівасці і ўмацаваннем кіберабароны», — падкрэслілі ў МЗС.

ПР/юл