Беларуская Служба

Польскія святары маліліся на магіле генерала Марыюша Зарускага ў Херсоне

04.05.2024 16:02
Прадстаўнікі Каманды дапамогі Касцёлу на Усходзе Канферэнцыі Епіскапату Польшчы ўшанавалі памяць генерала Марыюша Зарускага на яго магіле ў Херсоне.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Waldemar Deska

Жаўнер, які, верагодна, загінуў у турме НКВД у 1941 годзе, быў пачынальнікам польскага паруснага спорту і альпінізму.

«Гэта абсалютна рознабаковая асоба», — кажа дырэктар Каманды Дапамогі Касцёлу на Усходзе ксёндз Лешак Крыжа. Святар падкрэслівае, што жыццё генерала было прысвечана служэнню Рэспубліцы Польшча. Генерал быў і мараком, і альпіністам, і ссыльным, і разведчыкам.

«Дзякуючы яго ініцыятыве ў Польшчы існуе Дар Памор'я. Дзякуючы яму існуе Татранская ратаўнічая служба. Мы абавязаны яму многімі іншымі ўстановамі. З вялікай увагай і павагай стаім ля яго магілы», - дадаў айцец Лешак Крыжа.

Генерал Зарускі быў рэабілітаваны савецкімі ўладамі ў 1989 годзе. Праз чатыры гады на гарадскіх могілках у Херсоне ўдалося вызначыць квартал, дзе пахаваны генерал.

У 1997 годзе Марыюш Зарускі быў пасмяротна ўзнагароджаны Вялікім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

ПР/юл