Беларуская Служба

Паказаць прыгожую Польшчу. У Бруселі прайшоў Польскі дзень

05.05.2024 10:08
У суботу ў Бруселі прайшоў Польскі дзень. Нагодаю стала 20-я гадавіна далучэння Польшчы да Еўрасаюза.
.
.polskieradio.pl

Гасцям расказвалі гісторыю 1-й польскай бранятанкавай дывізіі, якой камандаваў легендарны генерал Станіслаў Мачэк. Быў прадстаўлены стэнд польскай школы з Антверпена, дзе заахвочваюць вывучаць польскую мову.

Сярод забаў, падрыхтаваных для гасцей, – выпяканне торуньскіх пернікаў, навучанне скалалажанню пад наглядам Горнай валанцёрскай службы выратавання.

– Дзень Польшчы – каб паказаць прыгожую Польшчу ў Еўропе, якой мы ёсць, каб прапагандаваць польскую традыцыю, але ў той жа час ёсць і сучаснасць Польшчы, – сказаў Яцэк Вальдхаўз кіраўнік няўрадавай арганізацыі  Sztabki.

На Дзень Польшчы ў Брусель прыехала таксама спікер Сенату Малгажата Кідава-Блоньска. Яна падкрэсліла, што такія мерапрыемствы маюць вялікае значэнне для папулярызацыі польскай культуры за мяжой, а таксама абʼядноўваюць палякаў і польскую супольнасць у Бельгіі.

Польскі дзень быў арганізаваны ў цэнтры Бруселя.

Да слова, у наступным годзе Польшча будзе старшынстваваць у Еўрасаюзе.

Паводле IAR/Beata Płomecka/вх