Беларуская Служба

Сёння вернікі праваслаўнай царквы святкуюць Вялікдзень

05.05.2024 09:12
Сёлета гэтае свята хрысціян заходняй і ўсходняй традыцыі аддзяляюць ажно пяць тыдняў.
Аўдыё
  • Чаму сёлета так позна выпадае праваслаўны Вялікдзень? - тлумачыць святар Андрэй Кузьма
    .
Пасхальная літургія ў Саборы св.Марыі Магдалены ў Варшавекрыніца: orthodox.pl

Праваслаўная царква святкуе Уваскрасенне Гасподне ажно праз пяць тыдняў пасля Рыма-Каталіцкай царквы.  

Чаму Вялікдзень рухомае сваята - кожны год выпадае ў іншы дзень, але мала таго - заходнія і ўсходнія хрысціяне святкуюць ў іншы тэрмін нам патлумачыў праваслаўны святар Андрэй Кузьма з Беластока, выкладчык Варшаўскай багаслоўскай акадэміі і Праваслаўнай духоўнай семінарыі.

Святар Андрэй Кузьма Святар Андрэй Кузьма

Айцец Андрэй Кузьма: Я мог бы пажартаваць і адказаць, што гэта з-за яўрэяў, таму што яўрэйская Пасха ў гэтым годзе даволі позна. Яна пачалася 23 красавіка і закончыла 29 красавіка. У хрысціянскіх нормах, якія вызначаюць, калі павінен быць Вялікдзень, гаворыцца, што ён не можа быць раней за яўрэйскую Пасху, калі яўрэі святкуюць выйсце з Егіпта і пераход праз Чырвонае мора. Яўрэйская Пасха звязаная з перыядам, калі Хрыстос быў распяты і калі ўваскрэс.

Пытанне тэрміну святкаваня Вялікадня – старая тэма, кажа святар.

Норма, якая дзейнічае цяпер, адносіцца да руху Зямлі вакол Сонца, яна звязаная з вясеннім раўнадзенствам, з месячным каляндаром, з першай веснавой Поўняй і дадаткова – нельга святкаваць раней за яўрэйскую Пасху.

Часам бывае, што Вялікдзень у заходніх і ўсходніх хрысціян выпадае ў адну нядзелю, а часам так як сёлета, розніца ў святкаванні складае цэлых пяць тыдняў.

Хрысціяне вераць у тое, што Хрыстос быў распяты. Гэта гістарычная падзея. Даследчыкам гісторыі, айцам хрысціянскіх цэркваў дагэтуль не ўдалося вызначыць, калі дакладна адбылося ўкрыжаванне і уваскрасенне Хрыста?

Айцец Андрэй Кузьма: Я думаю, што мы ведаем, калі гэта адбылося і ведаем, што гэта было перад яўрэскай Пасхай. Габрэйскае свята рухомае, яно не выпадае ў той час, калі адбылося распяцце і ўваскрасенне. У яўрэйскай традыцыі найважнейшым для вызначэння часу з'яўляецца месячны каляндар. У Рымскай імперыі прытрымліваліся сонечнага календара, а ў хрысціянскай традыцыі спалучылі і месячны і сонечны каляндар. Мы моцна прывыклі да каляндара, які цяпер ужываем, але трэба ведаць, што наш каляндар не існаваў у Рымскай імперыі, і не быў вядомы тагачасным яўрэям.

У юданізме Пасха адбываецца 14 нісана (месяц адпавядае сакавіку – красавіку грыгарыянскага календара) у вясенню Поўню.

Дыякан Лукаш Леанкевіч з праваслаўнай капліцы святога Рыгора Перадзе ў Варшаве адзначае, што ў свеце заўважныя пэўныя прыкметы, якія сведчаць аб жаданні хрысціян святкаваць Вялікдзень разам.


Дыякан Лукаш Леанкевіч з капліцы св. Рыгора Перадзэ ў Варшаве Дыякан Лукаш Леанкевіч з капліцы св. Рыгора Перадзэ ў Варшаве

Дыякан Лукаш Леанкевіч: Першы штуршок быў у Іерусаліме, калі іерусалімская католікі папрасілі ў Папы дазвол святкаваць Вялікдзень разам з праваслаўнымі. Цяпер мы таксама чуем у СМІ, хоць гэта яшчэ не царкоўны голас, што Патрыярх Канстанцінопальскі і Папа Францішак вядуць дыскусіі на гэтую тэму. Пакуль што, гэта толькі размовы, але яны сведчаць, што мы хацелі б святкаваць Вялікдзень разам.

Польская экуменічная рада, якая абʼядноўвае 7 хрысціянскіх цэркваў, пакуль не абмяркоўвае супольнага вызначэння даты Вялікадня.

У велікодную нядзелю хрысціяне святкуюць Уваскрашэнне Хрыста. Аднак, ці вернікі ведаюць ШТО яны святкуюць? Ці разумеюць, чаму Вялікдзень зʼяўляецца найважнейшым святам для хрысціян?

Што на гэтае пытанне адказаў святар Андрэй Кузьма паслухайце ў далучаным гукавым файле

Праваслаўныя вернікі ад Вялікадня да Унебаўзяцця на працягу 40 дзён вітаюцца воклічам «Хрыстос уваскрэс! - Сапраўды ўваскрэс!» А можна і па-грэчаску - Alifosa nesti!

Падрыхтавала Яланта Смялоўская